Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Аліса Рыжычэнка: «Адмова ад дыялогу – гэта шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і дзяржаўнага суверэнітэту»

2025-08-25

Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліса Рыжычэнка адрэагавала на заявы Лукашэнкі аб тым, што яму «няма пра што гаварыць» з дэмакратычнымі сіламі:

«Менавіта яго палітыка давяла краіну да поўнай эканамічнай залежнасці ад Расіі і яе дзяржаўных абаронных заказаў. Сёння Беларусь фактычна ўбудаваная ў ваенную эканоміку РФ, пры гэтым рэсурсы Масквы для падтрымкі беларускай эканомікі імкліва скарачаюцца. Любая “падтрымка” з Крамля гэта крок да страты суверэнітэту. І Лукашэнка гэта выдатна разумее.

Беларусь ужо апынулася ў глыбокім крызісе:
• дысбаланс знешняга гандлю стварае высокія рызыкі макраэканамічнай нестабільнасці;
• сотні прадпрыемстваў балансуць на мяжы банкруцтва праз штучнае рэгуляванне коштаў;
• стратныя заводы дзяржава больш не ў стане падтрымліваць, планавы механізм больш не працуе;
• рэгіёны ўсё больш адстаюць па ўзроўні заробкаў і развіцця ад Мінска, узмацняючы сацыяльную няроўнасць;
• палітычныя рэпрэсіі і ізаляцыя ад сусветных рынкаў пазбавілі краіну доступу да інвестыцый, перадавых тэхналогій і супрацоўніцтва з глабальнымі кампаніямі, а адток спецыялістаў у сферы IT, машынабудавання і навукі пазбаўляе эканоміку чалавечага капіталу.

Сёння Беларусь апынулася ў тупіку: унутраныя рэсурсы знішчаныя, эканоміка выжывае толькі на падачках Расіі, якія становяцца ўсё больш сумнеўнымі і недаступнымі. Гэта прамое следства палітыкі Лукашэнкі, чыя ўлада за гады кіравання раз’ела краіну знутры. Яго дзеянні не проста тармозяць развіццё яны асуджаюць беларусаў на стагнацыю, галечу і ізаляцыю, пазбаўляючы нацыю права на будучыню і месца ў сучасным свеце.

Адмова ад дыялогу гэта шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і дзяржаўнага суверэнітэту.

Круглы стол адкрытая пляцоўка для рашэнняў: разблакіроўка знешняга гандлю і лагістыкі, адмена ручнога кантролю коштаў, абарона прыватнага сектара і канкурэнцыі, перазапуск рэгіянальнага развіцця і вяртанне чалавечага капіталу.

Наша мэта незалежная, дэмакратычная і эканамічна моцная Беларусь, якая сама вызначае сваю будучыню, а не становіцца закладніцай чужых інтарэсаў. Дыялог з грамадствам адзіны шлях да ўстойлівасці і рэальнай незалежнасці Беларусі, і адмаўляючыся ад яго, Лукашэнка выразна паказвае, што ён не зацікаўлены ў моцнай і незалежнай Беларусі!»

@CabinetBelarus

Main carousel image