Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Беларускія дзеці, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій, праводзяць канікулы ў летніку «Крывічы»

2025-08-22

Летнік наведалі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і дэпутатка Сейма Польшчы Аліцыя Ляпкоўская-Голаш.

Лагер арганізаваны дзякуючы супольным намаганням фундацыі спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця», Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета, а таксама пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і фонду Паўла Латушкі.

Дзеці з сем’яў палітвязняў, рэпрэсаваных і загінулых добраахвотнікаў атрымліваюць у лагеры бясплатны двухтыднёвы адпачынак, магчымасць аднаўлення і падтрымкі.

Падчас візіту Павел Латушка прывёз дзецям пачастункі, у тым ліку піражкі, прыгатаваныя яго маці Валянцінай Васільеўнай. Аліцыя Ляпкоўская-Голаш перадала ўдзельнікам лагера сувеніры ад Сейма Польшчы.

У праграме летніка – конныя прагулкі, арганізаваныя ў супрацоўніцтве з польскімі партнёрамі.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета: «Мы часта пытаемся адно ў аднаго: “Як я магу дапамагчы справе вольнай Беларусі?“. Кожны з нас можа знайсці праект ці ініцыятыву, вартую падтрымкі. І я лічу важным дапамагаць дзецям, бацькі якіх з’яўляюцца героямі, якія пазбаўленыя сёння магчымасці быць разам. Давайце дапамагаць адно аднаму».

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета: «Лагер «Крывічы» – гэта не толькі адпачынак, але і прастора аднаўлення і захавання беларускасці. Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да гэтай добрай справы».

@CabinetBelarus

Main carousel image