Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Для нас вельмі важна захаваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, вызваліць яе з-пад кантролю Расіі»

2025-08-18

Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, Дональда Трампа і еўрапейскіх лідараў. Напярэдадні Святлана Ціханоўская накіравала лісты прэм’ерцы Італіі Джорджы Мелоні, прэзідэнту Фінляндыі Аляксандру Стубу, генеральнаму сакратару НАТА Марку Рутэ і прэзідэнтцы Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен.

У сваіх зваротах яна акрэсліла пазіцыю па Беларусі і перадала словы падтрымкі Украіне:
«Гэтыя дні маюць вырашальнае значэнне не толькі для Украіны, але і для Беларусі, і для ўсяго нашага рэгіёну. Мы высока цэнім намаганні прэзідэнта Трампа дзеля дасягнення трывалага міру і ўдзячныя еўрапейскім лідарам за непахісную падтрымку Украіны. Наш прынцып просты: межы і суверэнітэт недатыкальныя, а Расія павінна спыніць сваю злачынную вайну.

Для нас вельмі важна захаваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, вызваліць яе з-пад кантролю Расіі. Напярэдадні саміту ў Вашынгтоне я накіравала асабістыя паведамленні нашым сябрам і саюзнікам — прэм’ерцы Джорджы Мелоні, прэзідэнту Аляксандру Стубу, генеральнаму сакратару Марку Рутэ і прэзідэнтцы Урсуле фон дэр Ляен — з нашай пазіцыяй па Беларусі і словамі падтрымкі для Украіны. Таксама я прасіла перадаць прэзідэнту Трампу словы шчырай удзячнасці за яго намаганні па вызваленні ўсіх нашых палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсіяў».

Main carousel image