Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

⚡️Вольга Зазулінская – пра падрыхтоўку да магчымага вызвалення палітзняволеных

2025-08-15

«Навіна пра магчымы выхад яшчэ 1300 палітзняволеных – гэта важная нагода ўжо сёння задумацца пра заўтра. Мы ўсе хацелі б, каб гэтыя людзі змаглі выйсці на свабоду і мелі сапраўдны выбар – застацца ў Беларусі або пакінуць краіну выключна па ўласным рашэнні, а не праз прымусовую дэпартацыю.

Пры любым развіцці падзей мы павінны быць гатовыя прыняць любую колькасць беларусаў, нават калі гэта будзе 1300 чалавек адначасова. Заклікаем беларусаў за мяжой ужо цяпер рыхтавацца да такога сцэнарыя і аб’ядноўвацца, каб сустрэць гэтых людзей і падтрымаць іх.

Такое развіццё падзей стане рэальным пацвярджэннем выніковай і працяглай камунікацыі дэмакратычных сіл, уключаючы Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйную Раду, праваабарончы і гуманітарны сектар, прадстаўнікоў палітычных партый, беларусаў замежжа, Народных Амбасад і шматлікіх дыяспар беларусаў па ўсім свеце. А ўвогуле – усіх беларусаў, якія гатовыя дапамагаць адно аднаму.

Так, у нас ёсць Міжнародны гуманітарны фонд, але сродкаў у ім можа аказацца недастаткова для такой маштабнай дапамогі. У выпадку, калі гэта адбудзецца, мы абвесцім пра каналы камунікацыі для ўсіх, хто гатовы будзе далучыцца да гэтага кроку салідарнасці.

Мы шмат разоў даказвалі сабе і ўсяму свету, што беларусы заўсёды падтрымаюць беларусаў. І я веру, што і на гэты раз мы здолеем справіцца разам», – адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета.

@CabinetBelarus

Main carousel image