Каментар адносна тэлефоннай размовы Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам
2025-08-15
Важна выказаць удзячнасць Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі за тое, што тэма вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі знаходзіцца ў прыярытэтным фокусе ўвагі Прэзідэнта Дональда Трампа.
Неабходна падтрымліваць намаганні Прэзідэнта ЗША і Дзярждэпартамента ЗША па вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі.
Мяркую, што тэлефонная размова магла адбыцца ў сувязі з патэнцыйнымі зменамі геапалітычнага характару і магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі па пытанні перамір’я ў вайне Расіі супраць Украіны.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет неаднаразова перадаваў свае прапановы амерыканскаму боку па пытанні выканання рэжымам умоваў для прыпынення санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Нам важна прытрымлівацца паслядоўнай пазіцыі: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій і дэкрыміналізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі могуць стаць перадумовамі для прыпынення санкцый і пачатку нацыянальнага дыялогу для вырашэння ўнутрапалітычнага крызісу.
Лічу, што вырашэнне пытанняў рэгіянальнай бяспекі без урэгулявання ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі немагчыма.
