Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Адкрытыя дыскусіі на канферэнцыі «Новая Беларусь»: прадстаўнікі Кабінета і ўдзельнікі разам шукалі новыя ідэі ў тэматычных групах

2025-08-12

Другі дзень канферэнцыі прайшоў у фармаце адкрытых тэматычных груп. Прадстаўнікі і прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і іншых структур дэмакратычных сіл разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі абмяркоўвалі галоўныя выклікі і магчымыя рашэнні, аб’ядноўваючы досвед і прапановы ад усіх зацікаўленых і ахвотных.

Працоўныя групы сталі працягам стратэгічнага курсу, акрэсленага ў пакеце рэзалюцый, прынятых дэмакратычнымі сіламі напярэдадні канферэнцыі. Гэтыя дакументы – дарожная карта крокаў на найбліжэйшую будучыню, якая ахоплівае ключавыя пытанні: ад нацыянальнай ідэнтычнасці, еўрапейскага выбару і бяспекі да вызвалення палітзняволеных, спынення рэпрэсій і абароны правоў чалавека.

@CabinetBelarus

Main carousel image