Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Напрыканцы канферэнцыі «Новая Беларусь» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

2025-08-11

Узнагароды выбітным асобам беларускага дэмакратычнага руху ўручала дэмакратычная лідарка, прэзідэнтка-элект, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская. Цырымонію праводзіў прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

Медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) ўзнагароджана Ксенія Луцкіна.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаны Рафал Дзенцялоўскі, Зміцер Лукашук, Мікіта Забуга і Алесь Чайчыц.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны:

⭕️Зоя Белахвосцік – за шматгадовую працу і ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы і культуры;
⭕️Алег Гарбуз – за шматгадовую плённую працу на карысць развіцця беларускай культуры.

Медалём «Гонар і годнасць» ўзнагароджаны:

⭕️Алесь Юркойць – за доўгатэрміновае годнае спрыянне ўмацаванню ідэі рэспубліканскага дзяржаўнага ладу і дэмакратыі, а таксама за стварэнне структур грамадскага супраціву тыраніі;
⭕️Марыя Зайцава (пасмяротна) – за асабістыя адвагу і годнасць у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека з рызыкай для жыцця і здароўя.

Крыжам Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў) ўзнагароджаны Яўген Вапа – за шматгадовую працу і значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз дзейнасць у сферы культуры.

@CabinetBelarus

Main carousel image