Другі дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь»
2025-08-10
Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі будуць працаваць у тэматычных групах, каб разам адказаць на галоўныя пытанні гэтага моманту нашай барацьбы.
Тэмы груп:
⭕️Салідарнасць і падтрымка: як палепшыць дапамогу?
⭕️Жаночае лідарства: як зняць бар’еры і павысіць бачнасць жанчын у руху?
⭕️Эфектыўнасць дэмакратычных сіл: як узмацніць рух?
⭕️Круглы стол з рэжымам: як мог бы выглядаць дыялог?
⭕️Еўрапейскі выбар vs рускі мір: як перамагчы?
Таксама адбудуцца:
- зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі;
- прэзентацыя вынікаў працы рабочых груп;
- бліц-прэзентацыі «Найлепшыя практыкі і інавацыі»;
- прэзентацыя «Структура дэмакратычных сіл»;
- панэль «Разам з людзьмі: формы сувязі, давер і ўзаемаадказнасць», удзел у якой, сярод іншых, прыме кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч;
- цырымонія ўзнагароджанняў.
@CabinetBelarus
