Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У Варшаве завяршыўся першы дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь»

2025-08-09

Канферэнцыю адкрыла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская. У пачатку канферэнцыі памяць загінулых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў і ахвяр рэжыму Лукашэнкі ўшанавалі хвілінай маўчання.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская ўзялі ўдзел у панэлі «Не спрынт, а марафон: пошук новых сэнсаў і стратэгій».

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук і прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава выступілі ў панэлі «Рэгіянальная бяспека: Беларусь 2027».

Сёння ж Аб’яднаны Пераходны Кабінет апублікаваў заяву аб ініцыятыве правядзення нацыянальнага дыялогу для мірнага вырашэння крызісу ў краіне праз фармат Круглага стала.

Першы дзень канферэнцыі завяршыўся Маршам Свабоды.

Увечары ў Беларускім доме ў Варшаве пройдзе open air Дваравы канцэрт «Назад у 2020».

@CabinetBelarus

Main carousel image