Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі аб ініцыятыве правядзення нацыянальнага дыялогу для мірнага вырашэння крызісу ў краіне

2025-08-09

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае з ініцыятывай правядзення нацыянальнага дыялогу для мірнага вырашэння глыбокага палітычнага і грамадскага крызісу ў краіне.

Прапанову дыялогу для выхаду з палітычнага крызісу падтрымала больш за 700 тысяч чалавек у 2021 годзе, якія прагаласавалі на платформе “Голас“. Кабінет заклікае арганізаваць Круглы стол для выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі з удзелам усіх палітычных і грамадскіх сіл.

Зыходзячы з гістарычных прэцэдэнтаў і неканструктыўнай пазіцыі дыктатара Лукашэнкі, Кабінет лічыць, што правядзенне Круглага стала магчымае ў межах транзіту ўлады ў Беларусі.

Для забеспячэння адкрытасці і ўмацавання легітымнасці працэсу прапануецца прыцягнуць міжнародных пасрэднікаў у асобе краін-партнёраў і ключавых міжнародных арганізацый.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет лічыць неабходным, каб незалежна ад таго, калі і ў якім фармаце можа адбыцца Круглы стол, да яго пачатку былі выкананы наступныя мінімальныя ўмовы, якія пацвердзяць гатоўнасць рэжыму да Круглага стала:

1. спыненне рэпрэсій;
2. вызваленне палітычных зняволеных.


Мы звяртаемся да міжнародных партнёраў падтрымаць дадзеную ініцыятыву.

Кабінет падкрэслівае гатоўнасць да дыялогу з усімі бакамі дзеля пабудовы дэмакратычнай, свабоднай і незалежнай Беларусі.

Прапанова правядзення Круглага стала з’яўляецца самастойным палітычным трэкам, які не прадугледжвае ўключэнне новых умоў у гуманітарны трэк па вызваленні палітычных вязняў.

@CabinetBelarus

Main carousel image