Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская адкрыла канферэнцыю «Новая Беларусь»

2025-08-09

📌 Дарагія сябры, мы яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі. І тая ўвага да нашай канферэнцыі, ад лукашэнкаўскіх спецслужбаў і расійскіх прапагандыстаў даказвае ў чарговы раз, як мы ім замінаем. І рэжым памыляецца, калі думае, што нас запалохае і прымусіць нас капітуляваць. Не дачакаюцца! Мы працягнем працу, пакуль не даб’емся сваіх мэтаў.

📌 Кантэкст нашай з вамі барацьбы змяніўся. Развязаная вайна і тэрор. Беларусь пакалечаная, ізаляваная, у закладніках Расіі. І гэтая новая рэальнасць прымушае нас думаць па-іншаму. І дзейнічаць па-новаму. Бо ніхто за нас перамены ў Беларусі не зробіць.

📌 Безумоўна, не ўсё цяпер залежыць ад нас: многае – ад Украіны і яе сілы супраціўляцца. І наша задача, наш абавязак – зрабіць цяпер усё, каб Украіну падтрымаць. І магчымае перамір’е па Украіне, якое абмяркоўваецца ў найбліжэйшыя тыдні, – адкрые акно магчымасцяў і для Беларусі. І нам трэба быць да гэтага гатовымі. Гэта тое, дзеля чаго мы сабраліся сёння тут.

📌 Сёння мы пройдзем маршам па Варшаве, і правядзем акцыі салідарнасці ў 18-ці краінах свету. Згадаем нашых герояў, хто загінуў на пратэстах і ў турмах, ці баях за Украіну.

📌 Асабіста я з нецярплівасцю чакаю сесію дэбатаў. Найлепшыя ідэі нараджаюцца ў спрэчках.

📌 Пад канец канферэнцыі мы аб’явім пра запуск новых кампаній. Зробім прызначэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і замежных місіях. Апублікуем 6 выніковых дакументаў нашай канферэнцыі – і абазначым прыярытэты дэмакратычных сілаў на наступны год.

📌 Мы моцныя – таму што мы розныя. І так, у нас могуць адрознівацца пазіцыі, гэта нармальна. Галоўнае, што нас аб’ядноўвае адна мэта, да якой мы ідзем – свабодная, незалежная, еўрапейская Беларусь. Плённай нам усім працы!

Жыве Беларусь!

@CabinetBelarus

Main carousel image