У Варшаве пачынаецца чацвёртая Канферэнцыя «Новая Беларусь»
2025-08-09
Канферэнцыю адкрые выступленне кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай.
У першы дзень канферэнцыі прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета возьмуць удзел у тэматычных панэлях:
⭕️намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – у панэлі «Не спрынт, а марафон: пошук новых сэнсаў і стратэгій»;
⭕️прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук і прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава – у панэлі «Рэгіянальная бяспека: Беларусь 2027».
Праграма першага дня завершыцца акцыяй «Марш Свабоды».
⏺ Глядзіце канферэнцыю ў прамым эфіры
@CabinetBelarus
