Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка прадставіў справаздачу на слуханнях у Каардынацыйнай Радзе

2025-08-08

У выступленні намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка агучыў вынікі дзейнасці Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета за апошнія два гады, са жніўня 2023 па жнівень 2025:

📌 Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета, якое я ўзначальваю, вяло мэтанакіраваную працу па ключавых стратэгічных напрамках: міжнародная адказнасць рэжыму, узмацненне санкцыйнана ціску на рэжым, працяг падрыхтоўкі кадравага рэзерву, дапамога нашым суайчыннікам у пытаннях легалізацыі, распрацоўка плана транзіту ўлады і актыўная барацьба з дэзінфармацыяй.

📌 Што тычыцца стратэгіі прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці, то яна рэалізуецца праз Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі, Спецтрыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны і Міжнародны суд ААН.

📌 Сукупна на сёння мы маем 14 пакетаў эканамічных, персанальных або змешаных санкцый ЕС і іншых краін супраць рэжыму Лукашэнкі, прынятых з 2020 па 2025 год, а таксама больш за 700 асоб пад санкцыямі.

📌 За два гады кампанія «Кадравы Рэзерв» дасягнула значных вынікаў. Да нас далучыліся 329 чалавек за апошнія два гады, і агульная колькасць удзельнікаў перавысіла 700. Важна адзначыць, што больш за 30% з іх працягваюць знаходзіцца ў Беларусі.

Справаздача цалкам дасяжная па спасылцы.

@CabinetBelarus

Main carousel image