Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская расказала пра падтрымку палітзняволеных і былых добраахвотнікаў на слуханнях у Каардынацыйнай Радзе

2025-08-08

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская падчас слуханняў у Каардынацыйнай Радзе нагадала, што праца па падтрымцы ўразлівых груп, былых добраахвотнікаў і палітзняволеных вядзецца не ў ізаляцыі і не дзеля дублявання дзейнасці іншых ініцыятыў, а з пазіцыі каардынацыі, адвакацыі і распрацоўкі новых інструментаў дапамогі.

Яна звярнула ўвагу, што створаныя тэматычныя рабочыя групы, якія забяспечваюць экспертную падтрымку і прадстаўленне інтарэсаў у нацыянальным і міжнародным полі. Патрэбы гэтых груп прасоўваюцца на гуманітарных платформах ЕС і ЗША, а былыя добраахвотнікі ўключаныя ў прыярытэтныя групы падтрымкі міжнародных партнёраў.

Працягваецца прыцягненне сродкаў для палітвязняў праз Міжнародны гуманітарны фонд і механізмы супрацоўніцтва з дыяспарай. Ініцыявана стварэнне Сацыяльнага фонду падтрымкі, які ахопіць не толькі палітвязняў, але і іншыя катэгорыі ўразлівых асоб.

Зазулінская таксама заўважыла, што Прадстаўніцтва ўваходзіць у працоўную групу па вызваленні палітвязняў у межах Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Дэталі гэтай працы застаюцца непублічнымі, але яна з’яўляецца часткай сістэмнага падыходу.

Сярод асноўных выклікаў яна назвала змяненне характару рэпрэсій, у тым ліку новую хвалю пераследу, з’яўленне новых формаў ціску на структуры, якія дапамагаюць палітвязням, адсутнасць стабільнага фінансавання і складанасці з прыцягненнем сродкаў на падтрымку былых дабравольцаў.

Падрабязней пра вынікі дзейнасці Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы можна паслухаць у трансляцыі слуханняў на канале Каардынацыйнай Рады.

@CabinetBelarus

Main carousel image