Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб
2025-08-08
Адпаведную пастанову 7 жніўня 2025 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
▪️Фабіа Франкі (Fabio Franchi) – італьянскі прафсаюзны дзеяч, генеральны сакратар CISL
Фларэнцыя-Прато;
▪️Антоніа Чэркуа (Antonio Cerqua) – прафсаюзны і грамадскі дзеяч;
▪️Тааве Сёт Вахэрмягі (Taave Sööt Vahermägi) – грамадскі дзеяч, спецыяліст у сферы бізнес-
кансалтынгу і міжкультурнай камунікацыі;
▪️Сірле Сёт (Sirle Sööt) – грамадская дзяячка, кіраўніца Эстонскага дому ў Швецыі.
Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагароджваюцца:
▪️Алег Гарбуз – беларускі акцёр тэатра і кіно;
▪️Зоя Белахвосцік – беларуская актрыса тэатра і кіно;
▪️Вячаслаў Целеш – мастак, педагог, краязнаўца і грамадскі дзеяч.
Медалём «Гонар і годнасць», які прысуджаецца тым, хто аддаў сваё жыццё ці рызыкаваў ім у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека, узнагароджваецца:
▪️Сяргей Пеляса – беларукі журналіст, вядоўца.
Выканаўцу абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўлу Баркоўскаму даручана арганізаваць урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод.
@CabinetBelarus



