Пачынаецца другі дзень слуханняў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
2025-08-08
Нагадваем, што ўчора свае справаздачы прадставілі:
▸ Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні
▸ Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы
▸ Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве
Сёння, 8 жніўня, адбудуцца слуханні:
▸ Маргарыты Ворыхавай, прадстаўніцы па моладзевай палітыцы
▸ Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы
▸ Паўла Латушкі, намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па транзіце ўлады
Напрыканцы слуханняў адбудзецца выступленне кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай.
@CabinetBelarus





