Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Каментарый намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі па бяспецы ў кантэксце правядзення мерапрыемстваў з 7 па 10 жніўня ў Варшаве

2025-08-06

«У сувязі з тым, што 7 і 8 жніўня ў Варшаве Каардынацыйнай Радай Беларусі будуць праводзіцца слуханні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а таксама 9 і 10 жніўня пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь», Марш Свабоды і іншыя мерапрыемствы, мною, ад імя Кабінета, была накіраваная просьба ў Міністэрства замежных спраў Польшчы аб забеспячэнні бяспекі пры правядзенні дадзеных легальных, публічных і грамадска-значных мерапрыемстваў у Польшчы. Міністэрства замежных спраў Польшчы сёння праінфармавала, што накіравала просьбу ў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы аб прыняцці дадатковых мер бяспекі ў перыяд правядзення гэтых мерапрыемстваў.

Мы свабодныя людзі ў свабоднай краіне, і мы хочам свабоды ў Беларусі. Запрашаем падтрымліваць мерапрыемствы, арганізаваныя дэмакратычнымі сіламi Беларусі, як у Польшчы, так і ў іншых дэмакратычных краінах, якія праводзяцца ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі нашых партнёраў і нормамі заканадаўства краін нашага знаходжання»

@CabinetBelarus

Main carousel image