Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Баркоўскі: «Змаганне за ідэнтычнасць – адзін з ключавых кірункаў палітычнай барацьбы»

2025-08-05

В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў інтэрв’ю Budzma.org распавёў пра актуальнасць стратэгіі нацыянальнага адраджэння, прынятай яшчэ ў 2023 годзе, і патлумачыў, чаму праца ў сферы культуры і адукацыі з’яўляецца не дадаткам, а асновай змагання за дэмакратычную Беларусь:

📌 Шмат што зроблена, нягледзячы на невялікія магчымасці, якія мы маем, без доступу да нейкіх дзяржаўных бюджэтаў, без магчымасці ладзіць гэта праз каардынацыю шматлікіх служб і арганізацый.

📌 Мы рыхтуем серыю публікацый з нагоды пяцігоддзя беларускай рэвалюцыі. Гэта будзе аналіз змен і ў сферы культуры, і ў сферы адукацыі, і ў сферы гістарычнай памяці. Гэта ўсё такія падсумаванні  што змянілася ў лепшы ці горшы бок за гэты час.

📌 Калі мы кажам пра стратэгію нацыянальнага адраджэння  гэта не толькі пра сферу культуры. Гэта вельмі вузкае разуменне, што адраджаць ці займацца нацыянальным можна толькі ў сферы культурнай.

📌 Мы кажам пра неабходнасць правядзення працэсаў нацыянальнага адраджэння і ў галіне адукацыі, і ў культуры, і ў палітычнай сферы, і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай палітыцы, і нават у прававой і вайсковай сістэмах.

📌 Мы ўвесь час падкрэсліваем, што не з’яўляемся нейкай адзінай арганізацыяй, якая вось гэтым будзе займацца, і што ўсё беларускае адраджэнне стане вынікам нашай працы. Не, мы разглядаемся як пэўны цэнтр крышталізацыі, як пэўныя фасілітатары гэтых працэсаў.

📌 Лічу дасягненнем, якое ўдалося зрабіць у межах дэмакратычных сіл, сярод дэмакратычных палітыкаў  гэта менавіта перакананне большасці дзеячаў, большасці актараў, што культура  гэта не пра падвал ці перыферыю, не пра нешта такое, што можна згадваць напрыканцы сур’ёзнай размовы, нешта малазначнае.

📌 Сёння змаганне за ідэнтычнасць, за тое, каб заставацца беларусамі, а не пераўтварацца ў малы народ Расіі адзін з ключавых кірункаў барацьбы, палітычнай барацьбы.

@CabinetBelarus

Main carousel image