Слуханні Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
2025-08-05
7 і 8 жніўня ў Каардынацыйнай Радзе пройдуць слуханні прадстаўнікоў і прадстаўніц Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
7 жніўня, у чацвер, справаздачы зробяць:
▸ 10:05–12:00 – Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета
▸ 12:00–14:00 – Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета
▸ 14:30–16:30 – Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета
8 жніўня, у пятніцу, пройдуць слуханні:
▸ 10:05–12:00 – Маргарыты Ворыхавай, прадстаўніцы па моладзевай палітыцы Кабінета
▸ 12:00–14:00 – Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета
▸ 14:30–16:30 – Паўла Латушкі, намесніка кіраўніцы Кабінета, прадстаўніка па транзіце ўлады
Напрыканцы слуханняў адбудзецца выступленне кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай.
@CabinetBelarus
