Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі з боку Канады будзе працягвацца

2025-08-03

Адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай Рады, намесніка кіраўніка НАУ Арцёма Брухана з амбасадаркай Канады ў Польшчы Кэтрын Годзін.

Абмеркавалі:

- пашырэнне ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ, у тым ліку з місіяй Канады пры АБСЕ ў Вене; бакі пагадзіліся арганізаваць працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі місіі Канады ў АБСЕ;

- магчымасць правядзення прававых кансультацый у найбліжэйшы час з Міністэрствам замежных спраў Канады і інш.

Канадскі бок быў праінфармаваны аб працы па зборы доказаў у межах расследавання, якое вядзе Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і яго хаўруснікамі ў дачыненні да беларускага народа.

Амбасадарцы Канады былі перададзены прапановы аб увядзенні нацыянальных санкцый Канады ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі – прапагандыстаў, суддзяў і шэрагу прадпрыемстваў ВПК, што падтрымліваюць расійскую агрэсію. Амбасадарка Канады адзначыла, што матэрыялы аператыўна будуць накіраваны ў МЗС Канады для прапрацоўкі.

Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан праінфармаваў канадскі бок аб падрыхтоўцы да канферэнцыі «Новая Беларусь». Амбасадарка Канады пацвердзіла ўдзел прадстаўніка Канады ў мерапрыемствах канферэнцыі ў якасці запрошанага госця.

Амбасадарка Канады пацвердзіла, што падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі з боку Канады будзе працягвацца пастаянн і мэтанакіравана.

@CabinetBelarus

Main carousel image