9 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве пройдзе open air Дваравы канцэрт “Назад у 2020”
2025-08-01
У праграме – выступленні дуэта ЧынЧынЧэнал, Алены ЖалудОк, Юрыя Стыльскага і іншых музыкаў, а таксама паэтычныя чытанні. Мерапрыемства арганізуюць Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:«Запрашаю вас на Дваравы канцэрт “Назад у 2020“ – сустрэчу, якая верне нам атмасферу тых вечароў у дварах, калі мы былі адной сям’ёй. Памятаеце, як мы збіраліся разам, спявалі пад гітару Ляпісаў і NRM, чыталі беларускія вершы, слухалі гісторыі пра нашу культуру і марылі пра свабодную краіну?
З таго часу мы прайшлі праз шмат выпрабаванняў, але засталіся разам. Мы працягваем будаваць супольнасць, ствараць ініцыятывы, падтрымліваць адно аднаго. 9 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве будзе нагода трошкі выдыхнуць, пабачыць сяброў, заспяваць і адчуць, што мы ўсё тыя ж – моцныя, годныя і вартыя светлай дэмакратычнай будучыні».
@CabinetBelarus
