Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Выстава «Fragmenty»: пяць гадоў барацьбы і памяці

2025-07-30

Напярэдадні пяцігоддзя падзей жніўня-2020, якія назаўжды змянілі жыццё мільёнаў беларусаў, запрашаем наведаць выставу «Fragmenty. Зборы Музея Вольнай Беларусі 2020–2025», якая адбываецца ў Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Гэта экспазіцыя, якая сведчыць пра наш калектыўны досвед супраціву і годнасці.

Асабістыя рэчы Рамана Бандарэнкі і Міраслава Лазоўскага, ліст з-за кратаў ад Алеся Пушкіна, куля, якой быў паранены ўдзельнік мірных пратэстаў, вопратка палітвязня і паліто мужнай беларускі, якая выйшла супраць вайны ва Украіне, трафейная форма расійскага вайскоўца, здабытая беларускім добраахвотнікам — гэтыя і іншыя экспанаты выставы «Fragmenty» выступаюць сведкамі нашага калектыўнага шляху да волі.

Гэтыя фрагменты — значна больш за проста артэфакты. Яны нясуць у сабе жывыя сведчанні пяці гадоў цяжкай барацьбы за свабоду і годнасць, за праўду і будучыню Беларусі. Кожны прадмет — гэта частка балючага, але нязломнага шляху, які прайшлі тысячы людзей: праз турмы і допыты, праз вулічныя пратэсты, вайну, праз жыццё ў выгнанні і нязломную надзею.

Гэты шлях не завершаны — ён працягваецца і сёння, а кожны з нас — неад’емная яго частка, носьбіт памяці і сілы для будучых пакаленняў.

📅 Выстава працуе да 3 жніўня ўключна
📍 Варшава, вул. Foksal 11
🕓 аўторак–пятніца: 16:00–20:00
🕛 субота–нядзеля: 12:00–20:00

Прыходзьце, каб убачыць. Пачуць. Памятаць. І быць разам.

Main carousel image