Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Марш 9 жніўня – напамін пра тое, што беларускае грамадства не скарылася»

2025-07-30

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета, запрашае беларусаў і беларусак далучыцца да мерапрыемстваў у 5-ую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі:

«Буду рады ўбачыць вас у прыгожым, годным, сімвалічным шэсці аднадумцаў!

9 жніўня – гэта пункт адліку для новай і магутнай хвалі беларускага супраціву. Мы памятаем, што менавіта ў гэты дзень пачаўся новы этап у барацьбе беларусаў за свабоду, новы этап фарміравання грамадзянскай самасвядомасці. І вось ужо пяты год запар людзі выходзяць, каб сказаць: барацьба працягваецца.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі – суарганізатар Марша Свабоды, які пройдзе 9 жніўня у Варшаве. Мерапрыемства падтрымліваюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Беларускі моладзевы хаб, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, суполка "Беларусы Варшавы", Беларуская асацыяцыя палітвязняў "Да волі" і Музей Вольнай Беларусі.

Сёння важна не толькі нагадваць пра рэпрэсіі, рэагаваць на несправядлівасць, падтрымліваць палітвязняў і добраахвотнікаў, але і паказваць свету, што супольнасць беларусаў і беларусак – па-ранейшаму моцная, арганізаваная і актыўная. Марш у Варшаве – якраз такі напамін: міжнароднай супольнасці і самім сабе. Аб тым, што мы не скарыліся.

Рэжым спрабуе запалохаць беларусаў, заводзіць справы нават на ўдзельнікаў акцый за мяжой, але дух 2020-га не спыніць. Узгадайма тыя часы: апранем маскі і строі, згадаем крычалкі, возьмем плакаты і добры настрой!»

@CabinetBelarus

Main carousel image