Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Апошнія падзеі вакол фонда BYSOL выклікалі шмат эмоцый і занепакоенасці. Як чалавек, які заўсёды адстойваў каштоўнасці салідарнасці, я не магу застацца ў баку.

2025-07-25

Такія ўчынкі не маюць апраўдання і не павінны замоўчвацца. Харасмэнт ва ўсіх ягоных праявах, як любыя формы гвалту над жанчынамі – гэта вельмі сур'ёзная праблема, якая заўсёды патрабуе прынцыповай рэакцыі. Гэта недапушчальна і безумоўная адказнасць за гэта ляжыць на тым, хто дазволіў сабе здзейсніць падобнае.

Хачу выказаць падтрымку ўсім жанчынам, якія знайшлі ў сабе сілы адкрыта распавесці пра непрымальныя паводзіны з боку Андрэя Стрыжака, з якімі сутыкнуліся. Гэта патрабуе вялікай мужнасці і заслугоўвае павагі. У грамадстве, якое імкнецца да справядлівасці і роўнасці, важна, каб такія сітуацыі атрымлівалі рэзананс, адкрыты і адказны водгук.

Але разам з тым неабходна падкрэсліць: BYSOL — гэта не толькі адна асоба. Гэта каманда людзей, якая цягам гадоў аказвае надзвычай важную падтрымку беларусам, што апынуліся ў бядзе. Фонд стаўся для многіх сапраўднай апорай — і для тых, хто вымушана пакінуў краіну, і для тых, хто застаўся і працягвае змагацца. Я ведаю шмат рэальных гісторый, калі менавіта дапамога BYSOL змяняла лёсы людзей і ратавала іх.

Нядаўна і наша каманда сутыкнулася з вельмі складанай сітуацыяй і пры дапамозе BYSOL мы змаглі эвакуяваць блізкіх нашага калегі.

Цяпер асабліва важна не страціць тое, што было пабудавана. Падобныя ініцыятывы — гэта вынік супольных намаганняў, даверу і салідарнасці. І наш абавязак — захаваць гэтыя інструменты падтрымкі, развіваць іх і рабіць мацнейшымі.

Беларуская супольнасць неаднаразова паказвала сваю сілу праз узаемную падтрымку. І цяпер мы зноў павінны быць разам — адкрыта размаўляць пра праблемы, шукаць шляхі іх вырашэння і пры гэтым не разбураць тое, што працуе дзеля ўсіх нас.

Салідарнасць — гэта не толькі рэакцыя на боль, гэта і клопат пра будучыню. Таму заклікаю ўсіх: заставацца ў еднасці, падтрымліваць адно аднаго.

Main carousel image