Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка пракаментаваў забарону на ўезд у Эстонію Лукашэнкі і выказванні дыктатара пра тое, што той ніколі там не быў

2025-07-24

«Я, у адрозненне ад узурпатара, быў у Эстоніі – і пабываю там яшчэ не раз. Гэта прыгожая, утульная краіна, дзе паважаюць правы чалавека, людзі адчуваюць сябе вольна, сярэдняя зарплата – амаль 1900 еўра, і няма залежнасці ад усходняга суседа. Увогуле спадабалася.

Што да санкцый. Па-першае, хачу падзякаваць эстонскаму ўраду. Па-другое, эстонская мера зрабіць іх бестэрміновымі ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму, вінаватых у масавых злачынствах, – добры прыклад для іншых дэмакратычных краін і ўсяго ЕС. Хутка Лукашэнку застанецца са страхам, дзесяць разоў падумаўшы, наведваць тыя краіны, якія не падпісалі Рымскі статут МКС і яшчэ не далучыліся да стварэння Спецтрыбунала па агрэсіі супраць Украіны. Над тым, каб адказнасць была немінучай, мы працуем кожнага дня»,

– заявіў намеснік кіраўніцы Кабінета.

Нагадаем, Эстонія ўвяла пажыццёвую забарону на ўезд у краіну ў дачыненні да 273 прадстаўнікоў рэжыму, уключаючы Лукашэнку. «Ніколі, «на жаль», не быў у Эстоніі… І пасля ўвядзення санкцый усё думаю – ці выжыву?», – працытавала Лукашэнку яго прэс-сакратарка.

@CabinetBelarus

Main carousel image