Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні

2025-07-24

28 ліпеня спаўняецца 1250 дзён з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. У гэты дзень на Кафедральнай плошчы ў Вільні пройдзе ўжо 148-ы штотыднёвы мітынг салідарнасці.

У акцыі возьмуць удзел Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Кіраўніца Кабінета выступіць з кароткай прамовай у самым пачатку мерапрыемства.

📍 Кафедральная плошча, Вільня
🗓 28 ліпеня (панядзелак), 18:30

Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі:

«Падтрымка Украіны і асуджэнне расійскай агрэсіі – гэта прынцыповая пазіцыя беларускага дэмакратычнага руху. Перамога Украіны мае ключавое значэнне для бяспекі ў рэгіёне і для будучыні Беларусі»

@CabinetBelarus

Main carousel image