Беларуськалій супраць Літвы: чаму $12 млрд не будуць выплачаныя
2025-07-23
Дзяржкампанія «Беларуськалій» падала іск у Пастаянную палату трацейскага суда ў Гаазе. Патрабаванне – звыш $12 млрд кампенсацыі за спыненне Літвой транзітнай дамовы і, як сцвярджае кампанія, парушэнне двухбаковага пагаднення аб заахвочванні і абароне інвестыцый 1999 года.
Ключавы момант: у ліпені 2025 года ЕС прыняў 18-ы санкцыйны пакет супраць Расіі, які наўпрост забараняе прызнаваць і выконваць любыя арбітражныя рашэнні, вынесеныя супраць дзяржаў ЕС па спрэчках, звязаных з санкцыямі.
Што гэта значыць:
- Нават калі арбітраж задаволіць іск, Літва не будзе абавязаная яго выконваць.
- Любыя спробы спагнання праз еўрапейскія суды будуць заблакаваныя на падставе публічнага парадку і новага права ЕС.
- Гэта стварае важны прэцэдэнт: санкцыйны рэжым ЕС умацаваны дадатковым прававым «імунітэтам» ад падобных іскаў.
Палітычны падтэкст:
Для Лукашэнкі гэты іск – інструмент ціску і элемент рыторыкі аб «незаконных санкцыях». Для ЕС – нагода пацвердзіць, што шантаж праз інвестыцыйныя арбітражы працаваць не будзе.
«Санкцыі застануцца дзейснымі, а спробы абысці іх праз міжнароднае інвестыцыйнае права – заблакаваныя. Калі б не жорсткая пазіцыя ЕС у цэлым і Літвы ў прыватнасці, рэжым працягваў бы выкарыстоўваць даходы ад калію для фінансавання рэпрэсій унутры краіны і падтрымкі агрэсіі супраць Украіны. Санкцыі – гэта не "пакаранне людзей", гэта спосаб пазбавіць рэжым рэсурсаў для гвалту над гэтымі людзьмі і несправядлівай вайны. Міжнароднае права павінна абараняць тых, хто яго паважае, а не тых, хто выкарыстоўвае яго як інструмент ухілення ад адказнасці», – адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
@CabinetBelarus
