«Алесь Бяляцкі – голас сумлення, зняволены, але не сцішаны» Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, – да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага
2025-07-14
«Чатыры гады, як за кратамі знаходзіцца Алесь Бяляцкі – Нобелеўскі лаўрэат, вядомы беларускі праваабаронца, заснавальнік ПЦ “Вясна“.
Многія гады ён быў побач з тымі, каго знішчала сістэма, каму патрэбна была падтрымка, каго каралі за праўду, нязгоду, вольнае слова, сумленнасць.
Менавіта за гэта ён і быў асуджаны. Не за злачынствы, а за абарону тых, хто не меў голасу. Цяпер ён і сам пазбаўлены магчымасці гаварыць, бачыць блізкіх, жыць вольным жыццём.
Яго спакойную сілу не знішчылі ані турэмныя сцены, ані гвалт, ані ціск. Ён працягвае натхняць нас і нагадваць, што маральная перавага – на баку тых, хто застаецца чалавекам нават у нялюдскіх умовах.
Алесь Бяляцкі – голас сумлення, зняволены, але не сцішаны. Свабоду Алесю Бяляцкаму. Свабоду ўсім, хто змагаецца за правы чалавека ў Беларусі!»
@CabinetBelarus
