Нас аб’ядноўвае Беларусь, якая жыве
2025-07-13
«Важна, што сёння тут нас аб’ядноўвае Беларусь. Нас аб’ядноўвае Беларусь, якая жыве. Нас аб’ядноўвае Беларусь, якая павінна быць незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай, свабоднай», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас сумеснага беларуска-польскага выступу палітыкаў і грамадскіх дзеячаў на галоўнай сцэне фестывалю TUTAKA на Беласточчыне.«Хачу падзякаваць польскім прадстаўнікам за салідарнасць і падтрымку беларускага народа ў гэты цяжкі гістарычны момант, які перажывае Беларусь. Думаю, тое, што вы зрабілі для нас, ужо ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю адносін Беларусі і Польшчы. Шчыра дзякуем Польшчы і палякам», — звярнуўся Павел Латушка да прадстаўнікоў польскага боку.
«Першы раз я прыехаў сюды 29 гадоў таму, я быў юнаком, і гэта быў фестываль Беларускага таварыства. Менавіта тут, у гэтым амфітэатры, я сядзеў і памятаю, што пазней я закахаўся ў гэтую зямлю.
У зямлю, якая з’яўляецца тэрыторыяй Польшчы, але таксама сэрцам належыць многім беларусам, якія нарадзіліся на гэтай зямлі. Гэта прадстаўнікі беларускай меншасці. Тут развівалася і працягвае развівацца беларуская культура, беларускае слова.
Нас аб’ядноўвае тое, што мы павінны змагацца за волю і свабоду для кожнага палітзняволенага беларуса, які зараз пакутуе ў турмах рэжыму Лукашэнкі. Мы павінны змагацца за кожнага і кожную праз сілу, праз ціск. Мы павінны дамагчыся гэтай свабоды. Нас аб’ядноўвае наша беларуская культура, нас аб’ядноўвае беларускае слова, і давайце несці гэтую культуру ў нашым сэрцы, у нашых душах», — адзначыў Павел Латушка.
Падрабязней у відэа.
@CabinetBelarus
