Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Памяць пра Алеся Пушкіна працягвае натхняць і аб’ядноўваць

2025-07-11

Павел Баркоўскі, выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, – пра постаць Алеся Пушкіна ў другую гадавіну яго смерці і пра выставу памяці, якая рыхтуецца ў Варшаве:

«Два гады таму не стала Алеся Пушкіна – мастака, грамадзяніна, чалавека, які ўмеў ператвараць мастацкі перформанс у палітычны жэст і ў наймацнейшы сімвал супраціву. Яго творчасць нагадвае нам пра годнасць і волю – тое, што рэжым спрабаваў забіць разам з ім.

6 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава “Застацца / Zostać”, прысвечаная Алесю і яго ідэям. У ёй будуць прадстаўлены жывапіс, фатаграфія, інсталяцыі і перформансы, што даследуюць досвед жыцця на мяжы краін і культур, тэмы страты і ідэнтычнасці.

Мы хочам, каб памяць пра Алеся Пушкіна працягвала жыць і натхняць іншых. Заклікаю падтрымаць выставу праз платформу Gronka – каб разам зберагчы яго спадчыну і зрабіць яе бачнай у Еўропе і Беларусі».

@CabinetBelarus

Main carousel image