Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Адкрытая размова з кіраўніцай, прадстаўнікамі і прадстаўніцамі Кабінета адбудзецца падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь»

2025-07-11

Знаёмім з папярэдняй праграмай за месяц да мерапрыемства.

9–10 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя «Новая Беларусь», якая збярэ палітыкаў, экспертаў, актывістаў, каб абмеркаваць супольныя выклікі і дасягненні.

9 ЖНІЎНЯ

▪️Грамадзянскі пульс: дзе мы апынуліся за 5 гадоў

▪️Пяць гадоў барацьбы: вынікі без ілюзій

▪️Рэгіянальная бяспека: Беларусь 2027

▪️Марш салідарнасці

10 ЖНІЎНЯ

▪️Работа ў тэматычных групах

▪️Прэзентацыя вынікаў рабочых груп

▪️Сесія пытанняў і адказаў: дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета адкажуць на пытанні ўдзельнікаў.

▪️Бліц-прэзентацыі: найлепшыя практыкі і інавацыі

▪️Цырымонія ўзнагароджання

🎫 Як далучыцца?

Запоўніце форму рэгістрацыі. Усе заяўкі будуць разгледжаныя Аргкамітэтам, афіцыйны адказ вы атрымаеце да 20 ліпеня.

📩 Форма для ўдзельнікаў

🎤 Форма для медыя і журналістаў

⚠️ Уважліва правярайце адрасы электронных лістоў. Актуальная пошта Канферэнцыі – [email protected]. Рэжым можа спрабаваць выкарыстоўваць падробленыя кантакты для правакацый.

@CabinetBelarus

Main carousel image