Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Рэжым Лукашэнкі абвясціў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі так званай «тэрарыстычнай арганізацыяй»

2025-07-09

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі:

Сусветная практыка сведчыць, што галоўнай рысай «тэрарыстычнай дзейнасці» з’яўляюцца акты, накіраваныя на запалохванне насельніцтва дзеля дасягнення сваіх палітычных, рэлігійных і іншых мэт. Таму вельмі дзіўна выглядае прызнанне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй з боку рэжыму, які на працягу 5 гадоў тэрарызуе сваіх грамадзян як у Беларусі, так і за яе межамі, здзейсніў акт паветранага пірацтва, абвінавачваецца ў трансгранічных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, стаў саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.

Гэтае рашэнне не мае прававых падстаў, супярэчыць міжнародным нормам і з’яўляецца чарговым актам палітычнага пераследу і прапаганды, скіраваным на дыскрэдытацыю дэмакратычных сіл, якія адстойваюць правы беларускага народа на свабоду і дэмакратыю.

Аб’яўленне Кабінета «тэрарыстычнай арганізацыяй» – гэта спроба запалохвання ўсіх грамадзян, якія падтрымліваюць змаганне за свабоду. Гэта паказчык страху нелегітымнага рэжыму перад альтэрнатыўнымі інстытутамі беларускай супольнасці. Гэта працяг лініі эскалацыі грамадска-палітычнага канфлікту і паглыбленне ўзроўню грамадскага супрацьстаяння.

Мы працягнем сваю дзейнасць па ахове суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, па абароне нацыянальных інтарэсаў. Ніякія шантаж і пагрозы з боку нелегітымнага рэжыму не паўплываюць ні на нашу рашучасць, ні на салідарнасць нашых партнёраў, якія падтрымліваюць барацьбу за незалежную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь.

Вільня-Варшава, 9 ліпеня 2025

@CabinetBelarus

Main carousel image