Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

⚡️ Апошняя магчымасць падтрымаць летнік “Крывічы” для дзяцей палітвязняў і добраахвотнікаў

2025-07-09

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета:

«Летнік “Крывічы” – гэта не проста адпачынак, а цэлая прастора падтрымкі для падлеткаў, якія выраслі ў атмасферы страт. Гэта дзеці палітвязняў, добраахвотнікаў, валанцёраў – тыя, хто ўжо ў дзяцінстве сутыкнуўся з тым, што цяжка вытрымаць нават дарослым.

Асабліва каштоўна, што ў камандзе летніка – былыя палітвязні і добраахвотнікі.

Сёлета мы арганізавалі ўжо чатыры летнія праекты для дзяцей. І толькі адзін – самы вялікі, летнік “Крывічы” – яшчэ патрабуе збору. З агульнага бюджэту ў 22 940 еўра частку – 12 000 еўра – ужо выдзеліў Міжнародны гуманітарны фонд. Але гэтых сродкаў не хапае, каб змаглі паехаць усе 30 дзяцей.

📌 Засталося сабраць 10 940 еўра.

Кожны ўнёсак – гэта месца ў лагеры для канкрэтнага дзіцяці. Там яно зможа забыцца пра турэмныя лісты, пераезды, трывогу і проста адчуць сябе не сам-насам з праблемамі.

Калі ласка, падтрымайце гэты летнік. Калі не фінансава – то расповедам, рэпостам, словам падтрымкі. Часу вельмі мала. Але разам мы можам зрабіць гэты лагер рэальнасцю для тых, каму больш за ўсё патрэбнае нармальнае лета і адчуванне бяспекі».

@CabinetBelarus

Main carousel image