Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава: «У Беларусі дзяцей вучаць не жыць, а служыць – з самага дзяцінства»

2025-07-08

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета адрэагавала на навіну пра стварэнне дзіцячага блакпоста на мяжы з Украінай (школьнікі патрулююць ваколіцы і дакладваюць памежнікам аб падазроных машынах):

«На вуліцы 2025 год. Беларусь удзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны, дае сваю тэрыторыю для абстрэлаў і атак, выпускае зброю для расійскага войска. І ў гэты ж час дзяцей вучаць “ахоўваць рубяжы Радзімы”.

Гэта не гульня і не нейкая “добраахвотная ініцыятыва”. Гэта сістэмная мілітарызацыя з самага ранняга ўзросту. І менавіта так фарміруецца лаяльнасць: не крытычнае мысленне, не сапраўдная любоў да сваёй краіны, а безумоўнае падпарадкаванне і гонар за форму. Каб заўтра яны ўжо не пыталіся, куды іх накіроўваюць.

У Глыбоцкім школьнікаў ад 7 да 15 гадоў апранаюць у форму, даюць ім пазыўныя, вучаць паводзінам на “варце”, праводзяць трэніроўкі пад савецкімі сцягамі і ўручаюць медалі “удзельнікаў СВА”. І ўсё гэта – літаральна ў кіламетры ад мяжы, праз якую ляцяць ракеты.

Я хачу, каб кожны, хто яшчэ бачыць у гэтай карціне нешта “бяскрыўднае”, зразумеў: так у Беларусі вучаць не жыць, а служыць. З дзіцячага ўзросту. І калі сёння гэта праз “цукеркі ад памежнікаў”, то заўтра гэта будзе праз інструктаж перад адпраўкай на вайну»

@CabinetBelarus

Main carousel image