Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Кансультацыі з МЗС Славеніі па прававых пытаннях

2025-07-04

4 ліпеня 2025 года адбыліся кансультацыі па прававых пытаннях намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з генеральным дырэктарам па пытаннях міжнароднага права МЗС Славеніі Марка Ракаўцам.

Падчас кансультацый адбыўся дэталёвы разгляд пытанняў выкарыстання міжнародных інструментаў і нормаў міжнароднага права для аднаўлення правоў ахвяр міжнародных злачынстваў і прыцягнення да адказнасці вінаватых у беларускім кантэксце, а таксама магчымая роля Славеніі ў гэтым працэсе.

Кансультацыі прайшлі канструктыўна, з абмеркаваннем канкрэтных крокаў для дасягнення міжнароднага правасуддзя.

Даведачна:
Славенія паслядоўна выступае ў
падтрымку працы Міжнароднага крымінальнага суда на самым высокім узроўні, а прадстаўніца Славеніі ў снежні 2023 года была абрана адной з суддзяў МУС.

@CabinetBelarus

Main carousel image