Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Маргарыта Ворыхава: «Не можа быць адной Еўропы для дарослых і іншай для маладых беларусаў»

2025-07-04

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета распавядае пра свой візіт у ПАРЕ:

«Усе мае сустрэчы, выступы і перамовы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы былі пра адно: моладзі Беларусі патрэбны рэальныя магчымасці ў Еўропе – а не страх, забароны і статус выключаных. Я падкрэсліла некалькі важных напрамкаў.

Па-першае, падтрымка тых, хто вымушана пакінуў краіну. Гэта легалізацыя ў краінах-суседзях, спрошчаныя працэдуры працягу дакументаў, доступ да адукацыі і працы без пастаянных бюракратычных перашкод. Пытанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў, якія ператвараюцца ў пастку на гады, застаецца адным з галоўных.

Па-другое, дапамога тым, хто застаўся ў Беларусі. Я асобна ўздымала тэму забароны на навучанне школьнікаў за мяжой і неабходнасць падтрымкі студэнтаў, даследчыкаў, маладых творцаў, якія хочуць развівацца, а не быць інструментам ідэалагічнага кантролю.

Па-трэцяе, імплементацыя еўрапейскіх праграм з удзелам Беларусі – ад "Люксембургскіх рашэнняў" да моладзевых і адукацыйных ініцыятыў Рады Еўропы. Мы ўжо перадалі нашы прапановы для новага Плана дзеянняў на 2026–2027 гады.

Моладзь – гэта не лічбы ў справаздачах. Гэта людзі, якія хочуць вучыцца, стажыравацца, жыць адкрыта і без страху. І менавіта таму я паўсюль казала: не можа быць адной Еўропы для дарослых і іншай для маладых беларусаў. Мы не праблема, якую трэба абыходзіць. Мы частка адказу і павінны быць уключаныя ва ўсе працэсы»

@CabinetBelarus

Main carousel image