Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: «Эканоміка рэпрэсій павінная заставацца пад санкцыямі, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя палітвязні»

2025-07-04

Намеснік кіраўніцы Кабінета пракаментаваў паразу «Гродна Азота» і «Хімвалакна» ў апеляцыі ў Судзе ЕС па справе аб аспрэчванні ўведзеных ЕС санкцый:

«Гродна Азот» – не проста прамысловы гігант, гэта, на жаль, фінансавае падсілкоўванне рэпрэсій супраць беларускага народа. Даходы ад яго дзейнасці ў тым ліку ідуць на ўтрыманне карных структур і новыя камеры для палітвязняў.

Лукашэнка любіць шантажаваць Захад так званымі працоўнымі калектывамі – маўляў, санкцыі б’юць па простых працоўных. Але давайце казаць шчыра: хто рэальна забірае прыбытак гэтых прадпрыемстваў? Алігархі і сілавікі рэжыму.

Сённяшняе рашэнне Суда ЕС паказвае: ніякай падтрымкі і легалізацыі дыктатуры Лукашэнкі не будзе. Эканоміка рэпрэсій павінная заставацца пад санкцыямі, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя палітвязні, не спыняцца катаванні, а народ не атрымае права выбіраць сваю ўладу».

Нагадаем, ЕС замарозіў сродкі і эканамічныя рэсурсы асоб і арганізацый, адказных за рэпрэсіі ці падтрымку рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх былі і названыя прадпрыемствы. Раней гэтыя прадпрыемствы ўжо спрабавалі адмяніць санкцыі, але пацярпелі няўдачу. У новым апеляцыйным разглядзе Суд адхіліў довады істца аб тым, што на прадпрыемствы наклалі санкцыі проста з прычыны прыналежнасці дзяржаве, а не зыходзячы з факту аказання падтрымкі рэжыму Лукашэнкі.

📌 Падрабязней – на канале Паўла Латушкі

@CabinetBelarus

Main carousel image