Чаму ў Беларусі нестае медыкаў-мужчын (і наогул медыкаў)?
2025-07-03
Тлумачыць намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, урач Станіслаў Салавей у інтэрв’ю «Салідарнасці»:
📌 Тлумачэнне вельмі простае: праца – складаная, яна нізкааплатная. Мужчыны проста не хочуць ісці ў гэтую сферу. Трэба ўсяго толькі зрабіць, каб у медыцыне хацелі працаваць, усе, і жанчыны, і мужчыны.
📌 Мы маем дэмаграфічную яму – насельніцтва старэе, патрэба ў лекарах і медычных сёстрах павялічваецца, а больш іх не становіцца.
📌 Дэфіцыт медработнікаў уласцівы ўсім краінам. Утрымліваць іх тымі метадамі, як гэта робіць улада ў Беларусі, нельга – гэта супрацьзаконна, па 32 гадзіны працы запар альбо нагружаць медыкаў колькасцю пацыентаў, якая ў шэсць разоў перавышае нормы.
📌 Адток медыкаў будзе працягвацца, пакуль у прынцыпе адчыненыя межы. Паспрабуй ты, утрымай спецыялістаў, гатовых з’ехаць. «Заліць» грашыма – гэта было б выйсце, але ў Беларусі такіх грошай няма.
📌 Адзінае выйсце, якое я бачу, – часовая стабілізацыя, каб даць час на рэформы той кіроўнай сіле, якая прыйдзе да ўлады дэмакратычным шляхам.
@CabinetBelarus
