Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі , – пра памілаванне 16 чалавек

2025-07-02

«Сёння яшчэ 16 чалавек выйшлі на волю. Мы радыя за кожнага і кожную, хто сёння зможа абняць сваіх дзяцей, сваякоў, адчуць паветра і святло без кратаў.

Мы не павінны забываць: толькі за апошні год праз працэдуру памілавання на волю выйшлі каля 330 чалавек. Але гэта не палёгка – гэта напамін. За кратамі ўсё яшчэ застаецца 1294 палітвязні. Яны ўтрымліваюцца у нечалавечых умовах, перажываць псіхалагічны ціск, а часам і катаванні.

Мы вітаем вызваленне кожнага чалавека. І спадзяёмся, што адносна вызваленых не будуць ужывацца новыя формы гвалту, у тым ліку прымусовае перамяшчэнне, якое мы назіралі зусім нядаўна. Людзі павінны самі вырашыць, ці застацца ў краіне альбо з’ехаць. І гэта павінен быць іх выбар, а не ўмова.

Мы таксама хочам нагадаць: сёння, у той самы дзень, калі 16 чалавек атрымліваюць волю, у судах Беларусі працягваюцца працэсы супраць іншых. Людзям выносяць прысуды – пазбаўленне волі. Гэта адбываецца зараз, у рэжыме рэальнага часу. І мы кажам рэжыму: спыніце гэта. Гэта нічога вам не каштуе. Бо пакуль ідзе гэткае зневажанне справядлівасці, вызваленне людзей не выглядае як крок насустрач – замест аднаго вызваленага на яго месца садзіцца новы зняволены.

Мы, Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, працягваем працаваць з тымі, хто ўжо выйшаў, і з сем’ямі тых, хто яшчэ за кратамі. Але не толькі. Мы ўдзельнічаем у складаных і далікатных працэсах, звязаных з вызваленнем людзей, і вядзём дыялог з міжнароднымі партнёрамі. Гэта нябачная, але штодзённая праца, якая патрабуе вытрымкі, даверу і адказнасці. Для нас гэта не статыстыка – гэта людзі. І кожны лёс мае значэнне»

@CabinetBelarus

Main carousel image