Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Рэгістрацыя на Канферэнцыю «Новая Беларусь» ужо адкрытая!

2025-06-30

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да адной з найважнейшых падзей году – платформы адкрытага дыялогу, дзе фарміруецца бачанне будучыні Беларусі.

У Канферэнцыі традыцыйна прымуць удзел кіраўніца, прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета, якія адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц, падзеляцца вынікамі працы, абмяркуюць праблемы і шляхі да вольнай і дэмакратычнай краіны.

📍 Дзе і калі
Канферэнцыя адбудзецца 9–10 жніўня ў Варшаве. У гэтыя два дні ўдзельнікі сустрэнуцца асабіста, каб адкрыта абмеркаваць набалелыя пытанні, падвесці вынікі пяці гадоў пасля 2020-га і вызначыць стратэгію да 2030 года.

🗂 Што вас чакае
– Форум наспелых пытанняў
– Прэзентацыя дзейных ініцыятыў
– Нэтворкінг і жывая камунікацыя з палітыкамі, аналітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі медыя
– Эмацыйная і прафесійная падтрымка
– Пошук ідэй і рашэнняў для рэальных дзеянняў

🤝 Як стаць удзельнікам
Калі вы хочаце асабіста прыехаць у Варшаву і стаць часткай гэтай падзеі, запоўніце форму для ўдзельнікаў па спасылцы ніжэй. Звярніце ўвагу, што запаўненне формы не гарантуе ўдзелу – усе заяўкі будуць разглядацца Аргкамітэтам індывідуальна. Афіцыйны адказ вы атрымаеце да 20 ліпеня.

📩 Форма для ўдзельнікаў

🎤 Журналісты і медыя
Для прадстаўнікоў СМІ прадугледжана асобная рэгістрацыя і акрэдытацыя. Калі вы плануеце асвятляць Канферэнцыю, скарыстайцеся асобнай формай:

📄 Форма для медыя

⚠️ Важна
Будзьце ўважлівыя і правярайце адрас адпраўніка ўсіх лістоў пра ўдзел: афіцыйны адрас электроннай пошты Канферэнцыі – [email protected]. Не адказвайце на паведамленні з падазроных або падобных адрасоў – беларускі рэжым можа спрабаваць выкарыстаць правакацыі і фальшывыя кантакты.

Далучайцеся, каб стаць часткай адкрытага дыялогу і разам вызначыць, якой будзе Новая Беларусь.

@CabinetBelarus

Main carousel image