Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана і Сяргей Ціханоўскія наведалі Варшаву. Фота

2025-06-27

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская і яе муж, былы палітвязень, адзін з лідараў пратэстнага руху 2020 года Сяргей Ціханоўскі наведалі Варшаву, дзе правялі шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы і прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі сустрэліся з дзейным прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Таксама адбылася сустрэча кіраўніцы Кабінета і яе мужа з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, які быў сімвалічным «хросным» Сяргея Ціханоўскага падчас яго зняволення.

Затым Святлана і Сяргей Ціханоўскія далучыліся да акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая штотыдзень праводзіцца ў Варшаве ля помніка Каперніку. У мітынгу таксама прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Падчас візіта Святлана Ціханоўская трымала ў руках партрэт палітвязня Анджэя Пачобута, польска-беларускага журналіста, які таксама знаходзіцца ў вязніцы рэжыму Лукашэнкі, як і яшчэ большы чым 1150 палітычных знвяволеных. Усе яны павінны быць вызвалены — і гэта адзін з важнейшых прыярытэтаў дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі.

28 чэрвеня ў 12 гадзін мітынг салідарнасці з палітвязнямі з удзелам Святланы і Сяргея Ціханоўскіх пройдзе на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні.

@CabinetBelarus

Main carousel image