Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Лукашэнка панясе адказнасць за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, якое ажыццяўлялася на падставе яго прамога загада

2025-06-24

«Па маёй ініцыятыве, як дэлегата ў ПАРЕ, было прынята дапаўненне ў канчатковую версію рэзалюцыі ПАРЕ “Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны” аб адказнасці Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь і праз тэрыторыю Беларусі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, член Каардынацыйнай Рады Павел Латушка.

Рэзалюцыя разам з дапаўненнем, ініцыяваным Паўлам Латушкам, была прынята.

«Сённяшняя рэзалюцыя — гэта яшчэ адзін крок наперад, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных Расіяй рэгіёнаў Украіны ў ці праз тэрыторыю Беларусі. Важна адзначыць, што дадзеную працу каманда НАУ вядзе з вясны 2023 года. Гэта вялікая сістэмная праца па зборы інфармацыі аб незаконным перамяшчэнні непаўналетніх асоб з тэрыторыі Украіны.

У чэрвені і лістападзе 2023 года НАУ ужо перадало две камунікацыі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама ў генеральныя пракуратуры Украіны і Літвы.

Мы працягнем дабівацца адказнасці Лукашэнкі за гэтае ваеннае злачынства, і я дзякую дэлегатам ПАРЕ, якія сёння падтрымалі маю ініцыятыву. Гэта яшчэ адзін важны крок, каб дамагчыся справядлівасці як для дыктатара, які дзейнічае ў інтарэсах Крамля, так і для тых украінскіх дзяцей, якія сталі ахвярамі ягонай злачыннай палітыкі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета.

Адным з галоўных прыярытэтаў дзейнасці прадстаўніцтва па транзіце ўлады АПК з'яўляюцца дасягненне адказнасці Лукашэнкі і яго паплечнікаў за злачынствы супраць беларускага народа злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы — незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, акт агрэсіі, а таксама за катаванні, якія здзяйсняюцца прадстаўнікамі рэжыму ў дачыненні да беларусаў.

Падрабязней — тут.

@CabinetBelarus

Main carousel image