Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Як свет адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага?

2025-06-23

Пасля 5 гадоў за кратамі Сяргей нарэшце на волі. Гэтая вестка кранула сэрцы дэпутатаў, прэзідэнтаў і міністраў ад Вільні да Вашынгтона. Вядучыя палітыкі свету выказалі салідарнасць і падтрымку Святлане, Сяргею і ўсім беларусам, што працягваюць барацьбу.

Кір Стармер
(прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі)
«Гэта цудоўная навіна і момант надзеі. Вызваленне Сяргея Ціханоўскага нагадвае нам: дэмакратычныя каштоўнасці немагчыма прымусіць маўчаць».

Эдгарс Рынкевічс
(Прэзідэнт Латвіі)
«Дарагая Святлана, вельмі рады за вас, Сяргея і вашых дзяцей. Гэта быў вельмі чаканы і даўно наспелы момант. Сяргей ніколі не павінен быў трапіць у турму толькі за жаданне зрабіць Беларусь лепшай і дэмакратычнай краінай».

Урсула фон дэр Ляен
(Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі)
«Дарагая Святлана, гэта цудоўныя навіны і моцны сімвал надзеі для ўсіх палітвязняў, што пакутуюць ад жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Еўропа працягвае патрабаваць іх неадкладнага вызвалення».

Роберта Метсола
(Прэзідэнтка Еўрапейскага парламента)
«Цудоўныя навіны! Вельмі шчаслівая за маю сяброўку Святлану! Наша барацьба за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі працягнецца!»

Радаслаў Сікорскі
(Міністр замежных справаў Польшчы)
«Свабодны свет мае патрэбу ў табе, Сяргей! Шчырая радасць за цябе, Святлана, і ўсю тваю сям’ю. Бачыць вас разам — доказ таго, чаму гады змагання за свабоду маюць сэнс. Мы працягнем барацьбу за вызваленне астатніх, у тым ліку Анджэя Пачобута. Дзякуй, генерал Келаг, за бяспечнае вызваленне 14 палітвязняў у Беларусі».

Хілары Клінтан
(былая дзяржсакратарка ЗША)
«Нарэшце добрыя навіны з Беларусі. Пасылаю найлепшыя пажаданні Сяргею Ціханоўскаму і Святлане».

Кая Калас
(Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі)
«Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў — пазітыўны крок пасля доўгай несправядлівасці. Вітаю ўдзел ЗША, дзякуючы якому гэта стала магчымым, і раздзяляю радасць сем’яў. Але ўсе палітвязні Беларусі павінны быць вызваленыя».


Маркас Перыштрэллу
(прэзідэнт ПА НАТА)
«Найцяплейшыя думкі са Святланай Ціханоўскай пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага, арганізаванага ЗША. Яны абое — прыклад мужнасці і стойкасці перад тварам жорсткага рэпрэсіўнага рэжыму, які душыць свабоды грамадзян і падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны. Мы працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі».

Марта Кос
(Камісарка па пашырэнні, Еўрапейская камісія)
«Кранутая гэтымі добрымі навінамі і тым, што справядлівасць перамагла. Дарагая Святлана, мы ўсе можам вучыцца ў вас, як важна ніколі не губляць надзеі. Мы працягваем працаваць дзеля неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і свабоднай дэмакратычнай Беларусі».

Олівер Ропке
(прэзідэнт Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта)
«Якія цудоўныя навіны, дарагая Святлана! Дэмакратычныя і гуманныя каштоўнасці перамогуць тыранію і самавольства. ЕЭСК будзе і надалей побач з вамі».

Поўны спіс віншаванняў глядзіце па спасылцы.

Main carousel image