Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
2025-06-22
Аб’яднаны Пераходны Кабінет вітае вызваленне 14 палітычных зняволеных з турмаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку аднаго з лідараў рэвалюцыі 2020 года Сяргея Ціханоўскага.
Выказваем шчырую ўдзячнасць адміністрацыі прэзідэнта ЗША, асабліва прэзідэнту Дональду Трампу і ўсім міжнародным партнёрам за выніковыя дзеянні па вызваленні беларускіх палітвязняў.
Наш прыярытэт — вызваленне і выратаванне жыцця ўсіх незаконна асуджаных у Беларусі, якога мы будзем дамагацца праз эфектыўную дыпламатычную працу, міжнародную салідарнасць, сістэмны ціск на рэжым Лукашэнкі, таму што ў турмах рэжыму застаюцца больш за 1150 палітычных зняволеных.
У сваёй дзейнасці мы будзем працягваць паслядоўна патрабаваць ад нелегітымных уладаў Беларусі:
– спынення ўсіх рэпрэсій, у тым ліку трансгранічных
– вызвалення ўсіх палітзняволеных
– дэкрыміналізацыі грамадскага і палітычнага жыцця ў краіне.
Мы заклікаем нашых партнёраў узмацняць ціск на рэжым у Беларусі ў якасці сродка дасягнення змены яго ўнутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі.
Жыве Беларусь!
Варшава, Вільня, 22 чэрвеня 2025 года.
@CabinetBelarus
