Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Няма нелегальных людзей, няма неафіцыйных палітвязняў!»

2025-06-19

Каментарый прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгі Зазулінскай – у адказ на некарэктныя выказванні, якія апошнім часам гучаць у дачыненні да людзей, што перажылі пераслед або вымушаныя былі пакінуць Беларусь:

«Няма нелегальных людзей, няма неафіцыйных палітвязняў! Гэта прынцып, на якім трымаецца павага да чалавечай годнасці.

Некарэктныя азначэнні кшталту «нелегал» перакладаюць адказнасць за сістэмныя праблемы на канкрэтную асобу і ствараюць вобраз «непажаданага чужога». Чалавек не можа быць нелегальным – толькі дзеянне можа быць парушэннем. Мігранты, бежанцы, выгнаннікі – гэта людзі ва ўразлівай сітуацыі.

Падобна і з тэрмінам «неафіцыйны палітвязень». Той, хто быў пазбаўлены волі за свае перакананні, – палітвязень. Ім не становяцца праз «афіцыйны статус», і варта адмовіцца ад рыторыкі, якая стварае сумнеў у ацэнцы маштабаў пераследу. Людзі, якія страцілі свабоду за праўду, маюць права на падтрымку без дадатковых «праверак на вартасць».

Павага пачынаецца з мовы. Калі мы гаворым пра правы чалавека і салідарнасць, трэба памятаць: словы маюць вагу – і яны павінны адлюстроўваць павагу, а не выключэнне».

@CabinetBelarus

Main carousel image