Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Францыя выступае ў падтрымку адказнасці за трансгранічныя злачынствы

2025-06-18

Унутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і рост няспынных рэпрэсій супраць беларускага народа абмеркавалі падчас сустрэчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і намесніца кіраўніка дэпартамента па пытаннях Усходняй Еўропы і Расіі ў Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Францыі Элізабэт Бэрэндс.

Таксама падчас сустрэчы, ініцыяванай МЗС Францыі, былі абмеркаваны:
– падтрымка дэмакратычных інстытутаў, дэмакратычных сілаў, незалежных СМІ і блогераў;
– экстратэрытарыяльныя злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў, якія пражываюць за мяжой, і прымяненне міжнародных механізмаў прыцягнення вінаватых да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа;
– далейшая стратэгія санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі;
– дзеянні, накіраваныя на вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі;
– супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі і Францыі ў межах АБСЕ;
– мілітарызацыя беларускай эканомікі і падрыхтоўка рэжымам Лукашэнкі да вайны.

Элізабэт Бэрэндс падкрэсліла, што з боку Францыі дэмакратычныя сілы Беларусі маюць «поўную палітычную падтрымку».

Таксама выказана палітычная падтрымка ініцыятывам, скіраваным на прыцягненне прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні кансультацый па пытаннях выкарыстання міжнародных механізмаў для прыцягнення вінаватых у здзяйсненні трансгранічных злачынстваў.

Павел Латушка таксама праінфармаваў аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады, аб узмацненні ціску з боку спецслужбаў Лукашэнкі на актывістаў дэмакратычных сілаў Беларусі. Асобна была закранута праца дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Французскі бок адзначыў важнасць рэгулярных кантактаў і гатоўнасць да абмеркавання сумесных крокаў па падтрымцы дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

@CabinetBelarus

Main carousel image