Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Удзячнасць за падтрымку дзяцей палітвязняў выказаў Павел Латушка падчас сустрэчы з генеральным прадстаўніком Фландрыі ў Польшчы

2025-06-17

«Ужо другі год запар перад Новым годам ладзіцца сумесны праект Музея Вольнай Беларусі і НАУ пры падтрымцы Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі дзеля падтрымкі дзяцей палітвязняў. Дзякуй вам за спрыянне гэтай важнай ініцыятывы», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас сустрэчы з генеральным прадстаўніком Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі Матыясам дэ Мурам. У сустрэчы таксама ўдзельнічала кіраўніца Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская.

Павел Латушка распавёў прадстаўнікам Фландрыі пра вынікі Кансультатыўнай групы «Беларусь — ЕС».

Генеральны прадстаўнік Фландрыі запэўніў, што яны ўважліва сочаць за сітуацыяй з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама за агульнай палітычнай сітуацыяй і дзейнасцю дэмакратычных сіл.

Матыяс дэ Мур падкрэсліў гатоўнасць Фландрыі і надалей аказваць дапамогу дэмакратычным сілам Беларусі.

Адмысловае месца падчас сустрэчы было нададзена тэме падтрымкі незалежных беларускіх медыя і блогераў. Павел Латушка падкрэсліў, што такая падтрымка мае вырашальнае значэнне для распаўсюджвання аб’ектыўнай і праўдзівай інфармацыі ўнутры Беларусі пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі, а таксама для супрацьдзеяння прапагандысцкім наратывам Расіі і прарасійскага режиму Лукашэнкі, якія накіраваныя на змяненне светапогляду беларусаў у пытаннях дзяржаўнасці і дэмакратычных каштоўнасцей.

Павел Латушка падзякваў прадстаўніку Фландрыі за падтрымку дзейнасці прадстаўніцтва АПК у Брусэлі.

Кіраўніца Музея Наталля Задзяркоўская перадала прадстаўнікам Фландрыі каталог Музея Вольнай Беларусі, які праз унікальныя артэфакты распавядае пра змаганне беларусаў за свабоду і дэмакратыю.

@CabinetBelarus

Main carousel image