Сустрэчы з дыпламатамі Бельгіі і Аўстраліі: асноўныя тэмы і вынікі
2025-06-06
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан сустрэліся з амбасадарам Бельгіі ў Варшаве Рыкам Ван Драагенброкам і намесніцай кіраўніка місіі Элізай Кастальда.
Абмеркавалі:
▪️будучыя вучэнні «Захад-2025» на тэрыторыі Беларусі. Бельгійскаму боку быў перададзены даклад «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя», падрыхтаваны НАУ і Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Кабінета;
▪️сітуацыю з рэпрэсіямі, якія працягваюцца ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл;
▪️магчымасці падтрымкі незалежных медыя і дэмакратычных інстытутаў;
▪️пытанні адказнасці Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы.
У гэты ж дзень адбылася сустрэча Паўла Латушкі і прадстаўнікоў каманды НАУ з дырэктарам Дэпартамента Расіі Міністэрства замежных спраў і гандлю Аўстраліі Ліамам Нэвілі і другім сакратаром амбасады Аўстраліі ў Маскве Дамінікам Бэйлі.
Сярод тэм:
▪️гатоўнасць падтрымліваць рашэнні, якія прымаюцца ў рамках Рады па правах чалавека ААН, па фактах масавага парушэння правоў чалавека ў Беларусі;
▪️магчымая падтрымка з боку Аўстраліі ў справе прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы супраць беларускага народа праз розныя міжнародныя інстытуты.
Прадстаўнікі Аўстраліі выказалі гатоўнасць падтрымліваць дзеянні дэмакратычных сіл Беларусі, накіраваныя на дэмакратычныя змены ў краіне.
@CabinetBelarus



