Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Міцкевіч: «Сапраўдная дэмакратыя немагчымая без уліку патрэб і галасоў уразлівых груп»

2025-06-06

Юлія Міцкевіч, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, выказвае салідарнасць з беларускай ЛГБТК+ супольнасцю напярэдадні чэрвеньскіх прайдаў у Вільні і Варшаве.

Чэрвень адзначаецца як Месяц гонару (Pride Month) у памяць пра Стоўнвалскія бунты ў Нью-Ёрку ў 1969 годзе, якія паклалі пачатак сусветнаму руху за правы ЛГБТК+ людзей.

Беларускія калоны возьмуць удзел:
– у фестывалі Baltic Pride 2025 у Вільні (2 па 8 чэрвеня). Асноўнае шэсце адбудзецца 7 чэрвеня;
– у Парадзе роўнасці ў Варшаве 14 чэрвеня. 7 чэрвеня ў Варшаве таксама пройдзе марш Pride Warsaw.

ЛГБТК+ супольнасць з Беларусі будзе прадстаўлена і на шэсцях у іншых краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі.

Юлія Міцкевіч:
«Для мяне як для жанчыны-палітыка і прадстаўніцы дэмакратычных сіл надзвычай важна выказаць салідарную і клапатлівую падтрымку беларускай ЛГБТК+ супольнасці. Сапраўдная дэмакратыя немагчымая без уліку патрэб і галасоў уразлівых груп. У гэтыя дні я побач з імі.

На жаль, мы бачым, як рэжым унутры Беларусі ўзмацняе пераслед, выкарыстоўваючы гамафобію як палітычны інструмент дадатковага ціску і прыніжэння. Мы таксама валодаем інфармацыяй пра магчымыя правакацыі падчас прайдаў у Вільні і Варшаве. Але гэта не запалохае людзей.

Я памятаю, як у 2005 годзе віцэ-прэм’ерка Польшчы Ізабэла Яруга-Навацка стала на чале калоны на прайдзе, забароненым мэрам Варшавы. Яна сказала тады: “Мы за дэмакратыю і за абарону ўсіх правоў чалавека, а не толькі тых груп, што складаюць большасць. Усе грамадзяне маюць права выбіраць свой уласны лад жыцця”. Падпісваюся пад кожным яе словам. Так і павінны дзейнічаць палітыкі, якія падзяляюць і прасоўваюць каштоўнасці роўнасці, інклюзіўнасці і любові.

Спадарыня Ізабэла загінула ў 2010 годзе ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Яна засталася для мяне прыкладам палітычнай адказнасці і чалавечай годнасці»


На фота: Юлія Міцкевіч; Ізабэла Яруга-Навацка.

@CabinetBelarus

Main carousel image