Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Латушка: «Тыя, хто публічна крытыкуе санкцыі, вымушаны прызнаць, што санкцыі стварылі перадумовы для іх абмену на вызваленне палітвязняў»

2025-06-04

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка 3 чэрвеня выступіў падчас круглага стала «Баланс ціску і стымулаў: санкцыйная палітыка супраць рэжыму Лукашэнкі ў зменлівым геапалітычным кантэксце», арганізаванага Фондам Конрада Адэнаўэра і Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў:

📌 «Санкцыі не будуць дастаткова эфектыўныя, бо яны павінны ўводзіцца, па-першае, своечасова, па-другое, маштабна – "збіваць з ног", па-трэцяе, сінхронна з боку ўсіх міжнародных партнёраў (ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і інш). Чацвёртае – ключавое значэнне мае гарманізацыя санкцый у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі, што абмяжоўвае магчымасці абыходу праз “дзіркі” ў сістэме. Пятае – не менш важны эфектыўны кантроль за выкананнем санкцыйных абмежаванняў.

Без гэтага санкцыйны механізм значна страчвае сваю дзеяздольнасць. Важна таксама размяжоўваць санкцыі і контрсанкцыі, якія ўводзяцца па ініцыятыве самога рэжыму і найбольш уплываюць на насельніцтва. Санкцыямі таксама не з’яўляюцца захады дэмакратычных краін па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі».

📌 «Стратэгія прымянення санкцый не павінна змяняцца да таго часу, пакуль рэжым не адмовіцца ад рэпрэсіўнай і ваеннай палітыкі. На жаль, гэта працяглы працэс. Але і маштаб злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, – беспрэцэдэнтны»

📌 «Толькі рэальныя і значныя крокі з боку рэжыму – а менавіта: спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне гібрыднай вайны супраць Еўрасаюза, спыненне падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны, дэкрыміналізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі і ўключэнне дэмакратычных інстытутаў у нацыянальны дыялог – могуць стаць падставай для перагляду або прыпынення, але не адмены ўведзеных санкцый»

📌 «Санкцыі ўведзены за масавыя парушэнні правоў чалавека, захоп грамадзянскага самалёта, гібрыдную вайну супраць ЕС і за суагрэсію супраць Украіны. І ўсё гэта ўзаемазвязана. Але адначасова сёння, як ніколі, з улікам эканамічных скаладанасцей, ёсць магчымасць, па-першае, узмацніць уздзеянне на рэжым Лукашэнкі і, па-другое, ставіць перад ім канкрэтныя і жорсткія ўмовы, выкананне якіх можа стаць падставай для змякчэння санкцый»

📌 «Тыя, хто публічна крытыкуе санкцыі, часта вымушаны адзначаць, што менавіта тая частка дэмакратычных сіл, якая настойвала на санкцыйным ціску і працавала над увядзеннем санкцый разам з міжнароднымі партнёрамі, стварыла перадумовы для абмену санкцый на вызваленне палітвязняў»

@CabinetBelarus

Main carousel image